Национальный банк Республики Беларусь
Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне памятны банкнот "Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь. 20 год" намiналам 20000 рублёў.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 1 снежня 2010 г. уводзiць у абарачэнне памятны банкнот "Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь. 20 год" намiналам 20000 рублёў тыражом 3000 штук. Яго выпуск прысвечаны 20-годдзю стварэння галоўнай банкаўскай установы краiны.
Памятны банкнот "Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь. 20 год" выраблены на аснове дваццацiтысячнай купюры, якая знаходзiцца ў абарачэннi, шляхам прыпрасоўкi на вялiкае купоннае поле банкнота галаграмы з надпiсам у чатыры радкi: НБ 20 год 1991–2011.
Памятны банкнот змешчаны ў спецыяльную ўпакоўку-буклет. На яе пярэднiм баку размешчаны надпiсы: НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, НБРБ i элементы архiтэктурнага афармлення будынка Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, скрозь якiя бачна выява дваццацiтысячнай купюры.
На ўнутраным баку ўпакоўкi, фон якой запоўнены тымi ж элементамi архiтэктурнага афармлення будынка, прымацаваны празрысты клемташ з укладзеным у яго памятным банкнотам.
Упакоўка-буклет разам з памятным банкнотам укладваюцца ў падарункавы канверт, якi аформлены ў падобным з буклетам стылi.
Памятны банкнот "Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь. 20 год" намiналам 20000 рублёў, якi выпушчаны ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
http://www.nbrb.by/press/?nId=664